Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавеса і венесуэльскі народ са знамянальнай датай — 200-годдзем абвяшчэння незалежнасці краіны.

"У гісторыю чалавецтва залатымі літарамі назаўсёды ўпісаны імёны нацыянальных герояў Венесуэлы — славутых Сімона Балівара і Франсіска дэ Міранды, пад кіраўніцтвам якіх у выніку шматгадовай барацьбы была заваявана незалежнасць краіны", — прыводзіць прэс-служба беларускага прэзідэнта тэкст віншавання.

Лукашэнка зазначыў, што "ў наш час з боку буйных дзяржаў зноў робяцца спробы каланізацыі новага тыпу — эканамічнай, палітычнай і культурнай гегемоніі". "У супрацьстаянні гэтым сучасным выклікам, нягледзячы на шматлікія перашкоды на шляху будаўніцтва моцнай суверэннай Венесуэлы, Уга Чавес з'яўляецца прыкладам сапраўднага самаахвярнага служэння сваёй Айчыне", — мяркуе Лукашэнка.

Ён пажадаў Чавесу поспехаў у адказнай дзяржаўнай працы і моцнага здароўя, міру і дабрабыту ўсяму дружалюбнаму венесуэльскаму народу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?