Паводле інфармацыі рэсурсу meteoinfo.by, колькасць ападкаў у сталіцы склала 22 мм (22 літры вады на квадратны метр) пры месячнай норме 82 мм.

Як паведамлялася раней, у выніку ліўня быў падтоплены шэраг дарог, на некаторых участках быў паралізаваны рух транспарту.

Згодна з абагульненымі БелаПАН звесткамі Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, спыненне руху трамваяў (4 маршруты) склала ад 16 да 42 хвілін, аўтобусаў (11 маршрутаў) — 35 хвілін, тралейбусаў (25 маршрутаў) — ад 15 хвілін да 1 гадзіны 5 хвілін (на бульвары Шаўчэнкі).

Для ліквідацыі наступстваў падтапленняў было задзейнічана 25 адзінак тэхнікі.

Найбольшая колькасць ападкаў днём 29 чэрвеня выпала ў раёне метэастанцыі «Палеская» (Брэсцкая вобласць) — 27 мм (35% месячнай нормы) і ў Слуцку (Мінская вобласць) — 26 мм (34%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?