Збор удзельнікаў на плошчы Леніна. 29 чэрвеня.

Збор удзельнікаў на плошчы Леніна. 29 чэрвеня.

Частка плошчы Леніна была абнесена металічнымі турнікетамі. Таксама ўлады выслалі на Плошчу аркестр, каб ён рэпетаваў выкананне гімна.

Людзі спачатку апладзіравалі кожнаму выкананню. Калі на Плошчы сабралася каля 300 чалавек, яны рушылі вуліцай Пушкінскай у бок Савецкай. Людзі пляскаюць у далоні і свістаюць.

АМОН перакрыў Савецкую каля помніка 1000-годдзю. Туды ж былі падагнаны 4 аўтазакі. Людзі перад кардонам завярнулі на вуліцу Гогаля, рушаць у бок бульвара Касманаўтаў. Аднак бульвар быў таксама перакрыты.

Як паведаміў "НН" брэсцкі журналіст Алесь Ляўчук, міліцыянты затрымалі больш за 50 (прыйшлі звесткі: 65 чалавек), у тым ліку яго і фотакарэспандэнтку БелаПАН Мілану Харытонаву. Алесь паведаміў, што знаходзіцца ў аўтазаку, разам з ім 6 чалавек. На піку акцыі прысутнічала каля 600 чалавек. Паводле ацэнак удзельнікаў, іх сабралася больш, чым мінулы раз. У кожным разе, адбыліся самыя маштабныя палітычныя затрыманнні за ўсю найноўшую гісторыю горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?