Журналіста "НН" Алеся Пілецкага выпусцілі з міліцэйскага пастарунку.

Адбылося гэта пасля ўмяшання кіраўніка прэс-службы Мінгарвыканкама Аляксандра Ластоўскага.

Журналіст быў затрыманы сёння прыкладна ў 18:09--18:10, калі рабіў рэпартаж з акцыі на Кастрычніцкай плошчы.

Быў выпушчаны з пастарунка і фотакарэспандэнт Уладзь Грыдзін, затрыманы таксама падчас асвятлення акцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0