Сёння нацыянальная жаночая зборная па баскетболе вярнулася з чэмпіянату Еўропы ў Польшчы. Нагадаем, што беларускі не змаглі прабіцца ў чвэрцьфінал, а гэта азначае, што не трапілі ў адбор на Алімпіяду ў Лондане. Турнір быў азмрочаны выпадкам з бел-чырвона-белымі сцягамі, калі ў часе матча Беларусь — Літва на запатрабаванне беларускай дэлегацыі з трыбунаў былі выдаленыя заўзятары з бел-чырвона-белымі сцягамі.

Анатоль Буяльскі заявіў, што ўпершыню пачуў пра інцыдэнт ад жонкі:

«Ды ў нас наогул ніякіх пытанняў не было! Я ведаю, што спачатку гэты сцяг павесілі, а потым у перапынку проста прынялі. Ні пра якія эксцэсы, звязаныя з гэтым, не чуў. Асабіста я ўвогуле быў здзіўлены тым, што мне пасля матчу патэлефанавалі з Мінска і пачалі распытваць з гэтай нагоды: напэўна, камусьці трэба проста раздзьмуць з гэтага нейкае вялікае здарэнне.

Прыйшлі чатыры хлопчыкі, развесілі сцягі, а потым склалі, вось і ўсё.

Калі ў Латвіі вывешвалі палатно велізарных памераў, то тут быў проста невялікі сцяг. Не магу сказаць, хто яго вывешваў і хто здымаў. Чуў нават, што я, замест таго, каб займацца гульнёй, пайшоў на цэнтральную трыбуну і скручваў гэты сцяг. А я, шчыра кажучы, і не заўважыў, што нешта адбылося: ўлазіць у мяне часу не было».

Чытаць цалкам: Анатоль Буяльскі: «Дзяўчаткі зрабілі ўсё, што маглі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0