У Добрушскім раёне ў выніку дарожна-транспартнага здарэння загінуў ваеннаслужачы тэрміновай службы адной з часцей Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў праваахоўных органах.

ДТЗ адбылося ў вёсцы Усохі Добрушскага раёна. Ваеннаслужачы, кіруючы службовай аўтамашынай «УАЗ», выехаў за межы праезнай часткі, аўтамабіль ударыўся ў калодзеж і перакуліўся. У выніку пасажыр, таксама ваеннаслужачы, атрымаў траўмы, быў памешчаны ў бальніцу, дзе пазней памёр. І вадзіцель, і пасажыр — 1991 года нараджэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?