Раніцай 12 чэрвеня ў Мінску на вуліцы Мельнікайтэ навюткі Bentley Continental GT урэзаўся ў Lexus LX570. Пасля сутыкнення Bentley загарэўся, і тушыць яго прымчалі ратавальнікі. Але наўрад ці аварыя нарабіла б столькі шуму, калі б аўтамабіль цаной каля 200 тысяч даляраў не належаў трэнеру хакейнага клуба «Юнацтва» Міхаілу Захараву.

 Калаж Interfax.by

Калаж Interfax.by

- У нас столькі «Бэнтлі» і іншых машын трапляе ў здарэнні, - сказаў Аляксандр Лукашэнка ў час прэс-канферэнцыі. - А ўбачылі толькі з Захаравым чамусьці... які недзе круціцца каля прэзідэнта. І ўсё замерлі ў чаканні: "Як адрэагуе прэзідэнт?» Як да ўсіх. П'яны? Быў п'яны за рулём?.. Яму правялі экспертызу - 1,03 праміле. Я вам адкрываю сакрэт. Як толькі мне далажылі раніцай па гэтай падзеі - на ўсю катушку, як усім.

Сам жа Міхаіл Міхайлавіч аварыю ніяк не каментаваў, а трубку яго мабільнага тэлефона пасля здарэння здымала дзяўчына Марына, якая запэўнівала: за рулём Bentley Continental GT была яна. І тым не менш правоў пазбавілі не дзяўчыну, а самога Міхаіла Захарава.

Рашэнне асабіста прымаў начальнік ДАІ Цэнтральнага раёна.

- Яго пазбавілі правоў на тры гады і далі максімальны штраф - 35 базавых велічынь (1,225 млн). Рашэнне аб пазбаўленні правоў было прынятае 16 чэрвеня (гэта значыць да прэс-канферэнцыі Лукашэнкі), - расказаў "Камсамолцы» начальнік ДАІ Мінска Дзмітрый Карзюк.

Сам трэнер за руль сесці не можа, але без аўто Міхаіл Захараў не застанецца. У трэнера ёсць службовы аўтамабіль.

- Пасля ДТЗ Міхаіл Захараў не з'яўляўся ў клубе, а да гэтага прыязджаў то сам за рулём, то яго прывозіў асабісты кіроўца, - кажуць «КП» ў «Юнацтве».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?