Пра гэта заявіў лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 23 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску, каментуючы акцыі маўклівага пратэсту «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку», якія праходзяць па серадах.

«Судовыя працэсы над удзельнікамі ўчарашняй акцыі — гэта спроба наўпростага запалохвання людзей. Але калі ў наступную сераду выйдзе яшчэ больш людзей, гэта будзе азначаць, што беларусы выціскаюць па кроплі з сябе страх», — сказаў ён.

Да ўдзелу сваіх актывістаў у гэтым руху Лябедзька ставіцца «пазітыўна». Ён растлумачыў, што кіраўніцтва партыі дае рэкамендацыі рэгіянальным актывістам далучыцца да здаровага спосабу жыцця, а менавіта ў сераду ў 19.00 гуляць на свежым паветры. «І яны гуляюць», — падсумаваў лідар АГП.

На думку Лябедзькі,

такія акцыі выклікаюць неразуменне і разгубленасць ва ўлады.
«Раней яны ведалі, чаго чакаць ад вулічных акцый, быў спіс, каго затрымліваць загадзя. Зараз яны не ведаюць, што чакаць, якімі могуць быць дзеянні любога сярэднестатыстычнага грамадзяніна Беларусі», — адзначыў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?