15 чэрвеня спаўняецца дзесяць гадоў з дня заснавання Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Больш вядомай пад скарачэннем ШОС.

З гэтай нагоды сябра партыі БНФ Сяржук Семянюк звярнуўся ў Мінгарвыканкам з просьбай дазволіць сход у парку Дружбы народаў. Мэта — абмеркаваць гадавіну стварэння ШОС.

Меркавалася, што акцыя пройдзе паўгадзіны без шэсця і дэманстрацый. Максімальная колькасць удзельнікаў — 50. Меркавалася, што на акцыі выступяць прыхільнікі ўступлення Беларусі ў Шанхайскую арганізацыю.

Семенюку прышоў адказ за подпісам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Калтовіча. У лісце адзначаецца, што заяўка не адпавядала патрабаванням «Закона аб масавых мерапрыемствах». У правядзенні схода было адмоўлена.

Цяпер Семянюк ужо склаў заяву ў суд з абскарджваннем адмовы, дзе просяць даць дазвол у любы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?