У Капенгагене прайшла сустрэча прадстаўнікоў працоўнай групы Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацы ў Еўропе па Беларусі. На ёй распрацоўвалася рэзалюцыя, якая мае быць прынята на сесіі асамблеі АБСЕ ў Бялградзе 6 ліпеня.

Кіраўніца працоўнай групы па Беларусі нямецкая дэпутатка ад сацыял-дэмакратаў Ута Цапф прапанавала рэзалюцыя, накіраваную на «аднаўленне дыялогу» з Мінскам. Рэзалюцыя заклікае Беларусь вызваліць палітзняволеных па справе 19 снежня. Таксама прапануецца скіраваць Мінску заклік дазволіць палітычным зняволеным кансультавацца з юрыстамі, сустракацца з сем’ямі, атрымліваць медыцынскую дапамогу; дазволіць уезд у краіну незалежным экспертам, прызначаным у межах Маскоўскага механізму; развіваць заканадаўства ў сферы СМІ ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?