Грамадскі актывіст і журналіст Ігар Банцар пакараны адміністрацыйным арыштам на 5 сутак. Пра гэта паведаміў адвакат Уладзімір Кісялевіч. Разгляд справы праходзіў у аддзяленні міліцыі "Цэнтр" на вуліцы Гараднічанскай.

Суддзя Ленінскага раённага суда Стасюкевіч разглядала справу Банцара за зачыненымі дзвярыма.

Банцара затрымалі 14 чэрвеня, перад судом над Андрэем Пачобутам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?