Канцэрн «Беллегпрам» прыняў рашэнне аб ліквідацыі РУВП «Гроднатэкстыль» замест яго далучэння да ААТ «Гранітэкс».
Рашэнне канцэрна аб ліквідацыі прадпрыемства было разгледжана і падтрымана Міністэрствам эканомікі, Дзяржаўным камітэтам па маёмасці і Гродзенскім аблвыканкамам.
Пры гэтым ААТ «Гранітэкс» даручана забяспечыць працаўладкаванне ўсіх 293 работнікаў прадпрыемства, якое ліквідуецца, у адпаведнасці з заканадаўствам. Паводле просьбы «Гранітэкса» і хадайніцтва Гродзенскага аблвыканкама вырашаецца пытанне аб перадачы інтэрната РУВП «Гроднатэкстыль» на баланс ААТ з наступным павелічэннем статутнага фонду прадпрыемства.
У лістападзе мінулага года канцэрн «Беллегпрам» сумесна з Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам прынялі рашэнне аб неабходнасці рэарганізацыі РУВП «Гроднатэкстыль» шляхам далучэння да ААТ «Гранітэкс». Канцэрн падрыхтаваў праект указа аб дзяржаўнай падтрымцы ААТ «Гранітэкс», аднак дакумент не быў узгоднены.
Рашэнне канцэрна абумоўлена шэрагам прычын, растлумачылі ў
У канцэрне палічылі, што з прычыны недахопу ўласных абаротных сродкаў, наяўнасці значнай пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці не ўяўляецца магчымым стабілізаваць працу прадпрыемства, забяспечыць рост аб’ёмаў вытворчасці і заработнай платы. Пры гэтым сітуацыя ўскладняецца высокай ступенню зносу тэхналагічнага абсталявання (больш за 95%), што робіць немагчымым выпуск высакаякаснай і канкурэнтаздольнай прадукцыі, зазначылі ў
У «Беллегпраме» паведамляюць, што «Гроднатэкстыль», улічваючы цяжкае