Красамоўная памылка: газета «Оман трыб’юн» назвала сына Лукашэнкі віцэ-прэзідэнтам нашай краіны.

«Віктар Лукашэнка, віцэ-прэзідэнт Беларусі, адказны за пытанні бяспекі, у сераду прыняў у прэзідэнцкім палацы Я. В. Саіда Бадра бін Сауда аль-Бусайды, міністра абароны Амана», — піша газета.

Аманскі міністр таксама наведаў Нацыянальную бібліятэку, Цэнтр арабскай мовы БДУ і, трэба меркаваць, выставу вайсковай тэхнікі «Мілекс-2011», што адбываецца ў Мінску да 27 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?