Беларуская чыгунка 25 мая рэзка павысіла кошт праезду ў цягніках міжнародных зносінаў.

Як сведчыць праведзенае БелаПАН параўнанне цэн на сайце Мінскага аддзялення БЧ, рост цэн склаў ад 36 да 81%.

У прыватнасці, праезд у плацкартным вагоне цягнікоў № № 26 і 28 з Мінска да Масквы падаражэў са 124.050 да 195.500 рублёў (на 57,6%), у купэйным — з 244.080 да 388.310 (на 59,1%), у спальным — з 485.620 да 775.820 (на 59,8%). Кошт праезду ў цягніку № 4 Мінск — Масква павялічыўся: у плацкартным вагоне — са 175.260 да 276.870 рублёў (на 58%), у купэйным — з 373.650 да 595.560 (на 59,4%), спальным — з 747.000 да 1.195.710 (на 60,1%).

Праезд да Смаленска: агульны вагон — 92.590 рублёў (было 58.670; рост на 57,8%), плацкартны — 121.220 (77.810; +55,8%), купэйны — 239.360 (151.350;+58,1%), спальны — 478.590 (300.590; +59,2%).

Праезд ад Мінска да Санкт-Пецярбурга ў плацкартным вагоне цягніка № 50 будзе каштаваць 214.000 рублёў (135.000; +58,5%), у купэйным — 425.000 (267.000; +59,2%).

Білеты ў Кіеў падаражэлі: плацкарта — са 148.490 да 201.920 рублёў (на 36%), купэ — з 234.930 да 343.400 (на 46,2%), СВ — з 490.850 да 769.030 (на 56,7%).

Кошт праезду на цягніку № 100 Мінск — Сімферопаль узрасла з 215.290 да 389.370 рублёў (на 80,9%) у плацкартным вагоне і з 340.340 да 584.580 (на 71,8%) у купэйным.

Праезд да Кішынёва: 201.970 рублёў у плацкартным вагоне (было 128.080; рост на 57,7%), 318.550 — у купэйным (200.650; +58,8%).

Паездка з Мінска ў Вільню: плацкарта — 66.000 (43.440; +51,9%), купэ — 102.770 (66.340; +54,9%), агульны вагон — 46.880 (старой цаны не было).

На прэс-канферэнцыі 24 мая начальнік аддзела пасажырскай службы Беларускай чыгункі Уладзімір Столяр паведаміў, што кошт праезду ў цягніках, якія накіроўваюцца ў краіны СНД і Балтыі, «павысіцца адэкватна павышэнню курсу швейцарскага франка», у заходнім напрамку — «адэкватна змене курсу еўра». Кошт праезду ў цягніках унутрырэспубліканскіх зносінах не змяняецца.

24 мая Нацбанк павялічыў афіцыйны курс долара на 56,3%, еўра — на 53,1%, швейцарскага франка — на 55,2%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?