«Бомба» выявілася кардоннай скрынкай для кветак.
А 12 гадзіне каля помніка Максіму Багдановічу ў Мінску адбылася імпрэза да Дня памяці Паэта (25 мая 1917 года Багдановіч памёр). Пасля імпрэзы прысутныя звярнулі ўвагу на кардонную скрынку ля ног Багдановіча. Пакет быў незвычайны тым, што з яго тырчалі штучныя, пластмасавыя кветкі. Дык нашто пакет? Ваду наліваць? У выніку аматары Багдановіча выклікалі міліцыю — у святле тэракта ў метро людзі вырашылі перастрахавацца.
Падазроная скрынка – справа ля ног Багдановіча
Нашто штучныя кветкі ставіць у такую скрынку?
Хвілін праз 15 на месцы з’явіліся некалькі міліцыянтаў у касках і бронекамізэльках, якія ачапілі помнік.
Мінакоў прымушалі пераходзіць на іншы бок вуліцы.
Праз 40 хвілін з’явілася «група размініравання» — супрацоўнік МНС у форме і чалавек у пінжаку.
Потым чалавек у пінжаку стаў некаму тэлефанаваць і тлумачыць, што «нічога страшнага».
Потым узяў пакет у рукі… і панёс на лаўку ля Опернага тэатра.
Аперацыя была завершаная паспяхова.