Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яму патэлефанаваў прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў і прапанаваў дапамогу памера $6 мільярдаў. Гэта суправаджалася доўгай прамовай пра перспектывы беларускай эканомікі.
А вось на сайце прэзідэнта Расіі з’явілася сціслая інфармацыя:
«Тэлефонная гутарка з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі актуальныя пытанні інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Мытнага саюза ЕўрАзЭС і Адзінай эканамічнай прасторы Расіі, Беларусі і Казахстана, а таксама абмяняліся меркаваннямі па ключавых тэмах двухбаковай павесткі дня»
0
0
0
0
0
0