kp.by

kp.by

Прыкладна так выказаўся парталу goals.by гвінейскі легіянер Таіна Адама Саро, які гуляе за сталічны «Мінск»

«Заробак нам выплачваюць спраўна, як заўсёды. Выплаты робяцца выключна ў беларускіх рублях, так было раней, гэтак жа адбываецца і цяпер. Асабіста ў мяне гэта праблем не выклікае, бо мая сям’я знаходзіцца ў Беларусі. Аднак маім сваякам у Кот д’Івуары пакуль дапамагчы не магу:

навошта ім там беларускія рублі?

А на дадзены момант я не ведаю, дзе купіць валюту, у чэргах каля абменнікаў не стаяў, і мне не вельмі хочацца. Таму я пакуль адкладаю грошы, каб з паляпшэннем сітуацыі купіць даляры і дапамагчы сваім блізкім на Радзіме.

Гэта ўвогуле першы раз, калі я сутыкаюся з падобнай праблемай: ні ў Кот д’Івуары, ні ў іншых краінах я такога не бачыў».

Аналагічна выказаўся пра сітуацыю з валютай малдаўскі легіянер «Нёмана» Віярэл Фрунзэ:

«Праблем з выплатамі ніякіх няма, ўсё як трэба. У якіх грошах плацяць? А вы самі як думаеце?

Тут адказ просты: вядома ж, у беларускіх.

З такой сітуацыяй сваякам дапамагчы наогул ніяк не атрымліваецца. Купіць даляры я спрабаваў: яны ёсць у валютчыкаў, курс вагаецца ад чатырох да чатырох з паловай тысяч. Стаяць у чэргах каля абменнікаў? Вы што, там наогул без шанцаў што-небудзь купіць!

Мне даводзілася пагуляць у розных краінах, але нідзе я такога не сустракаў, заўсёды была магчымасць свабодна набыць валюту. Ды і ў мяне на радзіме ніхто такой праблемы не бачыў».

Абубакар Камара («Партызан», Гвінея)

«Хоць мы і вылецелі ў першую лігу, зарплату асабіста мне не зрэзалі, не ведаю, як астатнім. Аднак, калі раней нам заробленае выдавалі далярамі, то зараз атрымліваем беларускімі рублямі. Я ў гэтых вашых фінансавых пытаннях зусім нічога не разумею!

Але, гляджу, што зусім дрэнна ў вас з валютай.

Раней без праблем можна было даляры купіць, а зараз не атрымліваецца. Таму я зараз не магу адправіць валюту блізкім ці зрабіць якія-небудзь ашчаджэнні Але, я думаю, што хутка ўсё стане нармальна. Шчыра кажучы, я з такой праблемай сутыкнуўся ўпершыню толькі ў Беларусі».

Сімон Агар ("Тарпеда" Жодзіна, Нігерыя)

«Выплачваюць нам грошы нармальна, як заўсёды - у беларускіх рублях. Вось толькі праблема ў тым, што раней я мог спакойна пайсці ў банк, купіць даляры і адправіць іх дадому, каб падтрымаць сваю сям'ю. А цяпер так не атрымліваецца. Заробак нам выдаюць па курсе 3000 рублёў за даляр, а па такой цане ты валюту ўжо не купіш - толькі ў валютчыкаў, а яны просяць за адзін даляр ужо 4000 беларускіх рублёў.

Гэта вельмі нявыгадна, таму прыходзіцца ўсе атрыманыя грошы марнаваць тут. Я ж нават не магу іх нармальна з карткі за межамі Беларусі зняць, так як дзейнічаюць абмежаванні на здыманне сум з картак за мяжой. А стаяць у чэргах да пунктаў абмену я нават і не думаў:). Мне здаецца, што так наогул нельга,

бо такая сітуацыя аўтаматычна робіць вашу краіну непрывабнай для легіянераў.

Ім ж патрэбна валюта, каб адправіць да сабе на радзіму ці проста для паездак за мяжу і зберажэнняў. Прызнацца, нідзе, у тым ліку і ў сябе на Радзіме, я ніколі такога не назіраў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?