У калоніі «Віцьба-3» адбывае свой тэрмін — 4 гады ўзмоцненага рэжыму — прэс-сакратар кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў.

«Сашу размеркавалі на ўчастак, дзе шыюць рукавіцы і пальчаткі. Пакуль ён не вельмі задаволены сваімі працоўнымі дасягненнямі», — кажа жонка палітвязьня Дар’я Корсак.

«Піша, што не вельмі ў яго гэта атрымліваецца, што наўрад ці ён будзе карысным працаўніком на гэтым участку. Нават пасля таго, як ён сшыў гэтыя пальчаткі, яму захацелася схадзіць у царкву і папрасіць прабачэння ў тых, хто іх будзе апранаць», — распавяла Корсак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?