У справе тэракту загадак не меншае.
Ці магла група
Падазраваных у тэракце затрымалі праз лічаныя гадзіны пасля варварскага злачынства. Аляксандр Лукашэнка асабіста паведаміў краіне, што яна прызналіся ў сваёй віне. Але ў людзей заставаліся пытанні: а ці мог непрафесіянал вырабіць і даставіць на месца гэтых тэрактаў такую складаную выбухоўку? Кіраўнік краіны патлумачыў: галоўны падазраваны быў «унікальным чалавекам»: па ўсіх прадметах меў тройкі, а па хіміі — пяць.
Журналісты «Камсамолкі» здабылі атэстат аднаго з падазраваных хлапцоў. Аказалася, усё не зусім так. За базавую школу ў яго па хіміі была акурат тройка. А вось па выніках сярэдняй адукацыі ён здабыў сямёрку — за той час краіна перайшла на дзесяцібальную сістэму. Што праўда, гэта вышэйшая адзнака, чым па іншых прадметах.