19 красавіка ў вёсцы Коматава ў Гродзенскім раёне адбылося перапахаванне парэштак старажытных людзей. Паводле хрысціянскіх канонаў, святар, айцец Андрэй з грэка-каталіцкай царквы, адслужыў паніхіду. Перад паўторным пахаваннем гэтыя знаходкі даследаваў антраполаг.

«Тут жылі даволі актыўна жылі людзі ў каменным і ў жалезным веку. Потым нейкі час гэты пагорак пуставаў, і з канца XV стагоддзя тут пачалі хаваць памерлых. Тут мужчыны і жанчыны рознага ўзросту, шмат дзяцей. Кожны пяты пахаваны — гэта дзіця», — расказала кіраўнік археалагічнай экспедыцыі ў Коматаве Юлія Юркавец.

Сярод знаходак — вялізныя каменныя надмагільныя пліты з крыжамі. Іх пакладуць зверху новай магілы.

Узбярэжжа каля вёскі Коматава затопяць пасля запуску Гродзенскай гідраэлектрастанцыі, калі ў Нёмане ўздымецца ўзровень вады. Між тым у зоне затаплення знаходзяцца 33 археалагічныя помнікі.
На іх даследаванне спецыялісты патрацілі больш за 3 гады.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?