Беларусы адкрылі лік сваім шайбам у сёлетнім розыгрышы Кубка Стэнлі.

Руслан Салей дапамог «Дэтройту» перамагчы «Фінікс» 4:2 (2:0, 1:1, 1:1); цяпер «Чырвоныя крылы» вядуць у серыі 3:0 і знаходзяцца ў адным кроку ад паўфіналу Заходняй канферэнцыі.

Салей закінуў першую шайбу ў матчы на 117-й секундзе гульні.

Першую шайбу ў гэтым розыгрышы плей-оф закінуў і Андрэй Касціцын (Манрэаль), праўда, «Канадыенс» сёння саступілі «Бостану» 2:4 (0:2, 1:1, 1:1). Андрэй закінуў шайбу на 28-й хвіліне сустрэчы, калі квэбэкскі клуб саступаў 0:3. Праўда, «Манрэаль» вядзе ў серыі 2:1.

Беларусы ў Кубку Стэнлі 2010/2011:

Сяргей Касціцын (Нэшвіл) — 3 матчы, 3 (0+3) балы;

Руслан Салей (Дэтройт) — 3 матчы, 1 (1+0) бал;

Андрэй Касціцын (Манрэаль) — 2 матчы, 1 (1+0) бал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?