Урад Беларусі не зможа пазбегнуць дэвальвацыі нацыянальнай валюты з улікам росту дэфіцыту знешняга гандлю і зніжэння золатавалютных рэзерваў, лічыць Герман Греф, старшыня праўлення расійскага «Ашчадбанка, якому належыць адзін з найбуйнейшых беларускіх банкаў -«БПС-Банк».

«Урад Беларусі не ў стане пазбегнуць дэвальвацыі, хоць гэта будзе вельмі добра для эканомікі», — цытуе Грэфа агенцтва Bloomberg.

На сёння дэвальвацыя валютнага кошыка дасягнула 7,57% пры дазволеным калідоры ў 8%.
Пры гэтым у дачыненні да еўра беларускі рубель абясцэніўся больш, чым на 11,3%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?