У Беларусі мэтазгодна выкарыстаць украінскі вопыт замарожвання валютных укладаў, мяркуе кіраўнік «Белрасстраха» Віктар Лаўрусенка.

«Магчыма, у беларускіх умовах гэтая мера ўжо запазнілася, але, калі яе зрабіць, было б лепш», — сказаў В.Лаўрусенка агенцтву «Інтэрфакс-Захад», каментуючы сітуацыю на фінансавым рынку.

Фінансіст упэўнены: «Патрабуецца адносна кароткі тэрмін, ва Украіне гэтая мера дзейнічала 7–8 месяцаў. За гэты час рэзка знізіліся панічныя настроі сярод насельніцтва. Народ перастаў тоўпіцца каля банкаў, гэта супакоіла сітуацыю. Потым усе свае грошы атрымалі».

Ва Украіне на такую меру пайшлі некаторыя банкі ў часе сусветнага фінансавага крызісу.

На думку Лаўрусенкі, у Беларусі «афіцыйная дэвальвацыя сама сабою, напэўна, была б правільным працэсам, але яго антысацыяльныя» мінусы «могуць пераважыць макраэканамічныя плюсы». Рэзкая дэвальвацыя ў Беларусі можа прывесці да калапсу, непакоіцца ён.

Прадказенне Лаўрусенкі: «Сітуацыя цягам месяца вырашыцца тым ці іншым спосабам. Сённяшняя сітуацыя дастаткова небясьпечная».

Непакой фінансістаў мае пад сабой падставы: у Мінску людзі пачалі масава здымаць грошы не толькі з валютных, але і з рублёвых рахункаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?