Паводле вынікаў таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс еўра вырас яшчэ на 21 рубель і склаў 4332,43 рубля за еўра. Гэта чарговы гістарычны максімум, які абнаўляецца дзень за днём.

Ад пачатку года дэвальвацыя беларускага рубля ў дачыненні да еўра склала ўжо больш за 9%.
У абменніках курс продажу еўра падбіраецца да 4500 рублёў.

Курс даляра для фізічных асобаў застаўся нязменным — 3045 рублёў. Гэта значыцца, што паўнавартасных таргоў на біржы зноў не адбылося.

Расійская валюта, таксама як і еўра, паднялася да максімума — 107,87 беларускага рубля.

Валютны кошык вырас ужо на 6,65% ад пачатку года. І гэта таксама рэкорд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0