Увечары 31 сакавіка на паркоўцы каля ГЦ «Карона» адбыўся флэшмоб, арганізаваны актывістамі кампаніі «Стоп-бензін — 2», якія выступаюць супраць апошняга павышэння цэнаў на паліва.

Нагадаем, што ў сувязі з павышэннем цэн, літр АІ-95 каштуе 3750 рублёў, а літр дызпаліва — 3150. Як і меркавалася, кіроўцы дасталі з машын пустыя каністры з налепкамі «Стоп-бензін», скандавалі «Спыніце рост цэнаў на паліва!», раздавалі ўсім аўтаўладальнікам, што паркаваліся, улёткі, а таксама прасілі ў мінакоў дадаць грошай «на бензін».

Аўтааматары, што прыехалі па пакупкі, актыўна падтрымлівалі ўдзельнікаў флэшмобу, а з усіх мінакоў толькі адна жанчына не пагадзілася з пратэстоўцамі, заявіўшы: «Я супраць павышэння цэнаў на бензін, але не хачу падрываць эканоміку краіны!».

Як і планавалася, акцыя цягнулася роўна гадзіну, пасля чаго ўдзельнікі раз’ехаліся. Абышлося без затрыманняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?