Скандалам скончылася пасляматчавая прэс-канферэнцыя трэнераў хакейных клубаў «Юнацтва» (Мінск) і «Нёман» (Гродна) 1 красавіка.

 Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Нагадаем, што мінчукі заваявалі медалі нацыянальнага чэмпіянату шосты раз, выйграўшы ў гродзенцаў серыю з лікам 4:2.

Трэнер «Юнацтва» на выйшаў на цырымонію паціскання рук, а ў часе прэс-канферэнцыі дазволіў сабе абразлівыя выказванні на адрас сапернікаў.

«Я наогул там каманды не бачыў. Больш смешнай за яе ў плэй-оф яшчэ не было. Яны да брамы даехалі хоць раз сёння? Ні аднаго моманту. (…) «Нёман» выйграў столькі матчаў, колькі мы вырашылі. Мне сорамна за іх.
Увесь плэй-оф мы гулялі з імі ў «коткі-мышкі". Больш бяззубай і слабай каманды ў плэй-оф я яшчэ не бачыў», — цытуе Міхаіла Захарава «Прэсбол».

Трэнер «Нёмана» Дзмітрый Краўчанка пры гэтым не прысутнічаў, да журналістаў ён выйшаў пасля Захарава. «Я не быў сведкам гэтага, мне цяжка каментаваць.

Калі б Міхал Міхалыч апынуўся сам-насам са мной, то ён бы моцна пашкадаваў аб сказаным. Але вы не ўяўляеце, як у яго трэсліся рукі перад гульнёй. Калі Захараву ёсць што сказаць, то хай гэта зробіць адзін на адзін, таму што пры сведках я біцца не буду. Гэта я не проста так кажу — нос бы я яму зламаў дакладна.
Ён чалавек пагардлівы. Можа, гэта ў чымсьці і добра, але гуляе не ён, а яго падапечныя. І гэтыя словы сказалі не хакеісты, а трэнер. Паказваючы свае слабыя бакі, ён ад гэтага мацней не становіцца. Ён заваблівае хакеістаў у каманду грашыма і сталічнай прапіскай. Заўважце, усе хварэюць не супраць "Юнацтва", а супраць Захарава. Але я не хачу нічога дрэннага казаць пра яго. Тым больш за вочы. Хачу сказаць дзякуй камандзе "Юнацтва" без трэнера. Гэта годныя хлопцы, яны нездарма выйгралі Кантынентальны кубак».
Глядзі яшчэ: «Нёман» паказаў зубы
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?