У 2009 і 2010 гадах у КНДР па абвінавачаннях у шпіянажы і шкодніцтве былі пакараныя двое высокапастаўленых чыноўнікаў — міністры фінансаў і шляхоў сувязі,
са спасылкай на паўднёвакарэйскую газету «Часон ільба» паведамляе ІТАР-ТАСС.

Паводле дадзеных выдання, экс-міністр шляхоў сувязі Кім Ен Сам быў асуджаны па справе аб выбуху на чыгуначнай станцыі ў красавіку 2004 года. Гэта было расцэнена як дыверсія ў дачыненні да спеццягніка лідара КНДР Кім Чэн Іра, які вяртаўся тады з Кітая.

З прычыны, што маршрут і расклад паездак спеццягніка былі вядомыя толькі міністру і яго найбліжэйшаму атачэнню, Кім Ен Сам быў абвінавачаны ва ўцечцы інфармацыі.

Экс-міністр фінансаў Мун Іль Бон, у сваю чаргу, быў пакараны ў сувязі з правалам грашовай рэформы ў снежні 2009 года.
Яна прывяла да росту цэнаў і абвастрэння таварнага дэфіцыту.

Раней па гэтай справе ў красавіку мінулага года быў расстраляны кіраўнік планава-фінансавага аддзела ЦК Працоўнай партыі Карэі Пак Нам Гі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?