Жыхар Рэчыцы Віктар Канцавенка, які на мінулых выбарах быў актывістам перадвыбарнага штаба кандыдата ў прэзідэнты Міколы Статкевіча, падаў дакументы на атрыманьне палітычнага прытулку ў Польшчы.

Як паведаміў Канцавенка, на гэты момант ён знаходзіцца ў лагеры для ўцекачоў Дэмбак. Атрымання статусу ўцекача можна тут чакаць каля года. «Са мной ужо гутарылі, далі візу на паўгода. Ставяцца да мяне ў лагеры добра, большасць насельнікаў лагера — чачэнцы, ёсць і беларусы, але іх мала. Вяртацца пакуль не збіраюся, што гэта дасць, калі і мяне пасадзяць», — зазначыў актывіст.

Віктар Канцавенка выехаў з Беларусі неўзабаве пасля падзей 19 снежня. Паводле Канцавенкі, за ім сачылі і ён вырашыў пакінуць краіну. Актывіст выехаў у Расію, а адтуль ва Украіну, дзе папрасіў прытулку. Але не стаў чакаць рашэння, а паехаў у Польшчу. «Я жыў ва Ўкраіне ў знаёмага, і мяне там шукалі мясцовыя праваахоўчыя органы. Таму вырашыў ехаць далей. Нягледзячы на тое, што ў мяне былі праблемы з пашпартам, польскія улады лаяльна паставіліся да мяне і далі візу», — растлумачыў Канцавенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?