Пра гэта распавёў адзін з актывістаў кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Вазняк.

«У нас ўчора з Аляксандрам Фядутам была вочная стаўка, — паведаміў Сяргей Вазняк. — Пасля таго, як мерапрыемства скончылася, Фядута сказаў мне, што напісаў пасвячэнне палітолагу Святлане Навумавай. Вершы нарадзіліся ў яго адразу, як толькі Аляксандр Іосіфавіч даведаўся пра яе смерць. На жаль, перадаць іх мне ён не змог. Гэта забаронена».

Паводле словаў Сяргея Вазняка, вонкава Аляксандр Фядута выглядае нядрэнна.

«Для чалавека, які столькі часу правёў у СІЗА КДБ, пры ўсіх яго складанасцях са здароўем, выглядае ён нармальна, — адзначае Вазняк. — Учора нават спрабаваў жартаваць. Ну і, як заўсёды, цалаваў ручкі дамам-адвакатам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?