Філіп Місфэльдэр, дэпутат Бундэстага ад фракцыі хрысціянскіх і сацыяльных дэмакратаў (ХДС/ХСС), мяркуе, што Еўрасаюз павінен увесці эканамічнае эмбарга супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

— Мы павінны ўжыць мацнейшы эканамічны ціск, — сказаў Місфэльдэр выданьню «Шпігель», удакладняючы, што на экспарт нафтапрадуктаў цалкам кантралюецца лукашэнкаўцамі. — Еўрасаюз дастаткова моцны, каб расхістаць такую сістэму, як лукашэнкаўская.

Місфэльдэр таксама лічыць, што ў адносінах да Беларусі ў Еўрасаюзе павінен быць адзіны падыход.

— Калі гэтага не ўдасца зрабіць цяпер, дык філасофстваванне аб адзінай еўрапейскай замежнай палітыцы трэба спыніць, — дадаў дэпутат.

Філіп Місфэльдэр у фракцыі хрысціянскіх і сацыяльных дэмакратаў адказвае за замежную палітыку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?