Пасля цяжкай хваробы ў Берасцейскім шпіталі памёр выбітны баранавіцкі паэт Янка Збажына (Іван Савіцкі).
Нарадзіўся Янка 31 сакавіка 1964 года ў Баранавічах. У 1993 годзе скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Гісторык, выкладчык
Адзін з актыўных удзельнікаў беларускага руху
Яго творы друкаваліся ў беларускіх літаратурных выданнях («Полымя», «Маладосць», «Бярозка», «ЛІМ», «Ніва», «Дзеяслоў»). Яго вершы ўваходзілі ў шматлікія зборнікі.
У 2004 годзе выдаў кнігу паэзіі і прозы «Пыл саркафагаў». Яна была станоўча ацэненая крытыкамі. Нават на бальнічным ложку Ян Збажына меў шмат планаў. Хацеў выдаць яшчэ адну кнігу. На жаль, лёс склаўся
«Пыл саркафагаў» на сайце Святліцы
Ян Збажына
СТАГОДДЗЕ
Айчына. Воля. Барацьба.
Пятля. Астрог і неба ў краты.
Жывога вечная сяўба
І пустазелле, бюракраты.
Гарластых цётак чарада.
Авоські. Клункі. Плёткі. Сваркі.
Штодзённасць…
Спрэчкі і нуда.
Нуда і спрэчкі…
Святы, чаркі.
Высакароднасць. Грамада.
Вячэра. Лаянка за скваркі.
Крыніца. Маці. Немаўля.
Забойцы. Здраднікі. Пачвары.
Пакутная ў слязах зямля
І лёсам гнаныя ахвяры.
У СКЛЕПЕ
Пыл не здзьмухвай. Прабач і пакінь.
Марыя
Вільготным пылам саркафагаў
ля эпітафій бачу час
і ў лаўрах марную развагу
выяваў — профіль і анфас.
Камень шыхтамі сваю вернасць
няхістка захаваў руцэ,
што й зараз мур так шчыльна тчэ.
Зайздрошчу тым, чый крок паверхня
няўладна больш адлюстраваць —
на павуцінне ўтаймаваць
павук паспеў іх след.
З начніцы
хімера невымоўнасць п’е…
Плыву ў суцэльнай таямніцы,
апошні сведка — сам сабе.