Узровень вады ў рацэ Прыпяць у раёне вёскі Чэрнічы Жыткавіцкага раёна склаў 531 см, пры выхадзе на пойму 400 см (небяспечны — 500 см), назіраецца ледастаў з палонкамі. Застаюцца падтопленымі вёскі Верасніца, Запясочча, Перароўскі Млынок, Поўчын, Азяраны і Пагост.

Эвакуацыя жыхароў падтопленых падворкаў і жывёл не патрабуецца. Назіральнікамі ў населеных пунктах праводзіцца штодзённы маніторынг паводкавага становішча.

На Прыпяці ў Петрыкаўскім раёне таксама назіраецца ледастаў з палонкамі. Застаюцца падтопленымі аўтамабільныя дарогі, што вядуць да паромных перапраў Петрыкаў — Вялаўск і Вышалоў — Снядзін. Праезд па гэтых дарогах магчымы толькі грузавым транспартам або транспартам павышанай праходнасці. У сувязі з тым, што паромныя пераправы не працуюць, зарэчныя зоны абслугоўваюцца па аўтадарогах праз Мазырскі і Жыткавіцкі раёны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?