Шлях да волі

Шлях да волі — няпросты,
Пакручасты шлях,
Не злякаліся ў цмокавым лесе,
На паляне стаялі —
Стары і юнак,
Свяціў месяц.

Узлаваўся дракон,
Счырванеў, нібы мак,
(Не да песень)
І спусціў на людзей
Людажэрных сабак:
— Вораг лезе!

Узяліся за пугі,
Падтакваў тхор, грак:
— Жыстачайшы спрос!
(У нужнам разрэзе),
Кайданкі і дубінкі,
Збіццё, аўтазак,
Кроў на снезе…

Спадзяюся, народзе,
Адолеем страх,
У дракона
Ўся скура аблезе.
Зараве. І за мора
Ўцячэ небарак
(Іхняй ЧЭСНАЙ
наплачацца прэсе).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?