Фатограф адслужыў свае паўтара года і на завяршэнне стварыў шыкоўны дэмбельскі альбом.

Дэмбельскі рэмень.

Дэмбельскі рэмень.

Качалка перад дэмбелем.

Качалка перад дэмбелем.

Сёмая раніцы... Апошняя вайсковая лазня ў дэмбеляў ў беларускай арміі. На працягу пяці--шасці дзён усе яны скончаць службу і раз'едуцца па хатах. Апошні вайсковы рытуал пад канец службы -- закід вяхотак на дах лазні. З іншага боку будынка афіцэры і старшыны строга сочаць, каб гэты субкультурны вайсковы рытуал не быў выкананы. Хтосьці змог, а хтосьці не...

Сёмая раніцы... Апошняя вайсковая лазня ў дэмбеляў ў беларускай арміі. На працягу пяці--шасці дзён усе яны скончаць службу і раз'едуцца па хатах. Апошні вайсковы рытуал пад канец службы -- закід вяхотак на дах лазні. З іншага боку будынка афіцэры і старшыны строга сочаць, каб гэты субкультурны вайсковы рытуал не быў выкананы. Хтосьці змог, а хтосьці не...

Бывай, вайсковы снег.

Бывай, вайсковы снег.

Бывайце, казарменныя коўдры.

Бывайце, казарменныя коўдры.

Апошні вечар і ноч у арміі — сёння доўгачаканы дэмбель. Радасці не хавае ніхто. Змяшанае пачуццё з лёгкай журботы — усё сканчаецца. Дэмбелі рыхтуюць форму — начышчаюць выпаленыя гідролізам ў саляным растворы медныя бляхі, думаюць, як будуць непрыкметна ад афіцэраў апранаць дэмбельскую форму і гуртам у цягніках ехаць па хатах. 18 страявых крокаў ад брамы КПП — столькі месяцаў служылі, дэмбельскія песні і бяссонная ноч. Гэта іх час і іх дзень — такога ўжо не будзе… Заўтра першы дзень звальнення ў запас вайскоўцаў беларускай арміі. Да канца студзеня гэты дзень будуць памятаць каля 15 тысяч тэрміноўцаў…

Шпацыр на пляцы з дэмбельскімі песнямі і апошняй вечаровай паверкай. Бяссонная ноч на ложку з металічнай сеткай без матраца — так спяць у апошні дзень. Сноўдаюцца і «паляць кантору» адказныя афіцэры. Спробы зняць апошнюю дэмбельскую гісторыю пад лямпачкай у 40 Ват. Пачарговае развітанне з сябрамі, якіх за 547 дзён паспеў спазнаць занадта блізка. 18 страявых ад брамы КПП і шапкі ў неба. Танны каньяк на пероне і неразуменне ў поглядах «гражданскіх».

«Гражданка» сустрэла трупам збітага электрычкай бадзяжнага сабакі, дрэнна пачышчанымі тратуарамі і дзіўнай нязменнасцю вуліц, дамоў і людзей. Паколькі алкагольны аддзел крамы адкрыўся раней, чым пункт аплаты паслуг за Інтэрнэт, выходжу на сувязь толькі цяпер. Усё прайшло.

UPD

Пытанне, што зараз рабіць «на гражданцы», можа страціць актуальнасць — толькі што знайшоў ліст з мясцовага ГАУС — запрашаюць ісці працаваць у міліцыю. Аж настрой паднялі))). Буду думаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?