Калі кіраўнік следчай групы будзе ініцыяваць змену меры стрымання Ірыне Халіп на падпіску аб нявыездзе, то Генеральная пракуратура безумоўна гэта падтрымае,

заявіў 27 студзеня на прэс-канферэнцыі генеральны пракурор Рыгор Васілевіч.

Паводле яго слоў, пытанне аб магчымасці змены меры стрымання Ірыне Халіп на прэс-канферэнцыі ўзнікла ў сувязі з тым,

што трохгадовы Данііл Саннікаў зараз не можа сустракацца ні з бацькам, ні з маці.

Жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, як і ён сам, знаходзіцца ў СІЗА КДБ і з’яўляецца адной з абвінавачваных па справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня.

Справа расследуецца ў следчым упраўленні папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама. У следчую групу ўваходзяць супрацоўнікі МУС і КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?