У Брэсцкай вобласці ноччу невядомыя ўкралі з аўтапарка аўтобус і трапілі на ім у ДТЗ на чыгуначным пераездзе.

Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый, 27 студзеня з тэрыторыі вытворчай базы філіяла «Іванава» ААТ «Пінскі аўтобусны парк» неўстаноўленымі асобамі быў выкрадзены аўтобус «Радзiмiч-А0921», пра што дзяжурны механік філіяла ў 5.20 паведаміў у дзяжурную службу МУС.

Па гарачых слядах затрымаць зламыснікаў не ўдалося.

Каля 6.45 украдзены аўтобус, якім кіравалі неўстаноўленыя асобы, у 15 км ад Іванава выехаў на чыгуначны пераезд на ўчастку дарогі ад вёскі Бродніца да вёскі Юхнавічы, дзе адбылося сутыкненне з дызель-цягніком.

На месцы дарожна-транспартнага здарэння пацярпелых не знойдзена. Аўтобус і цеплавоз атрымалі механічныя пашкоджанні. Неўстаноўленая асоба, якая кіравала аўтобусам, пакінула месца здарэння. Зараз міліцыяй выдзецца вышук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?