Улады Аўстраліі ўвялі часовы падатак, пералічэнні з якога пойдуць на пакрыццё выдаткаў краіны ад наймацнейшых паводак, піша газета Australian. Паводле выдання, грамадзяне Аўстраліі будуць плаціць ад $1 да $5 цягам 12 месяцаў. Такім чынам урад разлічвае сабраць да $1,8 млрд дадатковых сродкаў, якія будуць накіраваныя пацярпелым у выніку стыхіі.

«Мы працягнулі руку дапамогі людзям у першыя дні катастрофы. Але яны маюць патрэбу ў нас да гэтага часу», — заявіла прэм’ер-міністр Аўстраліі Джулія Гілард.

Згодна з часовым новаўвядзеннем, аўстралійцы, якія зарабляюць ад $50 тысяч да $100 тысяч у год, пералічаць 0,5% прыбытку ў якасці падатку на паводку; больш за $100 тысяч — 1%. Пры гэтым, падаткаплатнікі, чый даход складае менш за $50 тысяч, ад падатку вызваляюцца.

Нагадаем, што паводле афіцыйных дадзеных, паводка нанесла сельскай гаспадарцы і вугальнай прамысловасці Аўстраліі каля $3 млрд шкоды. Колькасць ахвяр паводкі на ўсходзе краіны ўзрасла да 35 чалавек, не менш за 100 лічацца зніклымі без вестак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?