Дэвіз акцыі — «Дарога памылак не даруе!». Мэта — прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў з цяжкімі наступствамі.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што з 25 студзеня па 8 лютага ў Беларусі праходзіць прафілактычная акцыя «Асцярожна — пешаход», скіраваная на папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў. Акцыя праводзіцца ў сувязі з рэзкім павелічэннем колькасці дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, асабліва ў цёмны час сутак.

Наезды на пешаходаў складаюць каля паловы ўсіх ДТЗ. Пры гэтым, як зазначаюць у ДАІ, у многіх вадзіцеляў пры кіраванні аўтамабілем «з’яўляецца схільнасць да нядобразычлівага стаўлення да пешаходаў, што перашкаджае вырашыць праблему бяспечнага ўзаемадзеяння ўдзельнікаў дарожнага руху. Апрача таго, асобныя недысцыплінаваныя або схільныя да рызыкі пешаходы наўмысна правакуюць канфліктныя сітуацыі, і ў такой сітуацыі вадзіцель павінен быць гатовы да любых нечаканасцяў».

Усяго за мінулыя суткі ў Мінску зарэгістравана 108 ДТЗ, у якіх ніхто не пацярпеў. Затрымана восем вадзіцеляў, якія кіравалі транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, 19 вадзіцеляў, якія не мелі права кіравання транспартным сродкам; 22 вадзіцелі прыцягнуты да адказнасці за перавышэнне хуткасных рэжымаў руху, 115 — за парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў. Апрача таго, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 328 пешаходаў-парушальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?