Прэзідэнты Нямеччыны і Польшчы Крысціян Вульф і Браніслаў Камароўскі сёння ў Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту возьмуць удзел у памятных мерапрыемствах, якія адбудуцца на тэрыторыі былога нацысцкага лагера Аўшвіц-Біркенаў на поўдні Польшчы.

Прэм’ер-міністр Ізраіля Беньямін Нетаньяху ўчора заклікаў міжнародную грамадскасьць зразумець урокі падзеяў Халакосту. У выступе перад парламентам ён абвінаваціў іранскае кіраўніцтва ў падбухторваньні да новага генацыду яўрэйскага народу. Прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад шматкроць адмаўляў факт Халакосту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?