З нагоды заключэння з Расіяй нявыгадных для Беларусі кантрактаў на імпарт нафты і расійскіх заяваў па будаўніцтве Беларускай АЭС Віталь Рымашэўскі заявіў, што ў гэтых умовах Беларусь трапляе ў кабальную залежнасць ад Расіі, паведамляе прэс-служба БХД.

У заяве Рымашэўскі заклікае Еўропу і ЗША пераглядзець свае пазіцыі адносна Беларусі. Кажа, што змяншэнне фінансавай падтрымкі, да якой заклікаюць зараз у Еўропе — дрэнны знак, які можа прывесці да страты Незалежнасці. А беларускае грамадства, на думку Рымашэўскага, у складзенай сітуацыі павінна байкатаваць расійскія тавары.

Заява Віталя Рымашэўскага.

«Тыя тэмпы, з якімі Расія павялічвае сваю прысутнасць на Беларусі, пагражаюць незалежнасці краіны, гэта смяротная небяспека для нашай Радзімы. Расія можа стаць інвестыцыйным манапалістам ў Беларусі. А ў сучасным свеце страта эканамічнай незалежнасці — самая небяспечная для краіны, можа прывесці да страты суверэнітэту.

А будаўніцтва Расіяй беларускай АЭС без кантролю міжнароднай супіольнасці, ненадзейныя расійскія тэхналогіі, тым больш ва ўмовах заклікаў да паскарэння і пры камуністычных падыходах да будаўнцітва — гэта яшчэ і пагроза экалагічнай катастрофы.

У гэтай сітуацыі трэба заклікаць Еўропу і ЗША заняць цвёрдую пазіцыю адносна дачыненняў Расіі і Беларусі. У такіх варунках змяншэнне фінансавай падтрымкі, да якой заклікаюць зараз у Еўропе — дрэнны знак. Дэмакратычныя краіны павінны так жа сама востра рэагаваць на пагрозу страты незалежнасці, як і на адсутнасць дэмакратыі ў Беларусі.

Беларускае грамадства ўнутры краіны, на жаль, не можа зараз істотна паўплывць на эканамічныя працэсы, звязаныя з Расіяй. Патрэбна, каб узровень свядомасці і салідарнасці ў беларускім грамадстве быў бы такім, каб мы маглі байкатаваць расійскія тавары».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?