Нова-Усурыйск (Усходняя Сібір). Пры разглядзе акружным судом адной справы аб крадзяжы, выявілася, што абвінавачанымі ў крадзяжы былі агенты ахраннага аддзялення: ім пенсіі за службу не плацілі, а дазвалялі замест пенсіі рабіць дробныя крадзяжы. Прыцягнулі пад суд не толькі іх, але і галоўнага паліцмайстра, каторы завёў такіх сышчыкаў.

«НН». № 4. 1911.

На думку Шарамета, адстаўкі старшыні КДБ Уладзімера Мацкевіча і генеральнага пракурора Алега Бажэлкі адбыліся з-за таго, што следчая група атрымала звесткі аб дачыненні некаторых супрацоўнікаў спецбрыгады хуткага рэагавання МУС, якую ўзначальвае Дзмітрый Паўлючэнка, да шэрагу злачынстваў, у тым ліку выкраданняў Віктара Ганчара і Юр’я Захаранкі. Паўлючэнку затрымалі. У яго дома і на службе ўсё ператрэслі. Аднак дзеянні следчых спыніў асабіста сакратар Рады бяспекі Шэйман.

«НН». № 4. 2001.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0