«Бірмінгем Сіці», за які выступае беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб, выйшаў у фінал Кубка англійскай лігі. 26 студзеня на сваім стадыёне «Сэнт-Эндру» "Бірмінгем" выйграў у дадатковы час у «Уэст Хэма» з лікам 3:1 (першы матч — 1:2).

Усё вырашыў гол «сініх», праведзены на 4-й хвіліне дададзенага часу Крэйгам Гарднерам.

Глеб у матчы ўдзелу не браў, знаходзячыся ў запасе.

У фінале Кубка англійскай лігі «Бірмінгем» 27 лютага згуляе з лонданскім «Арсеналам»,

за які А. Глеб гуляў у 2005—2008 гг. і дзе быў адным з лідараў каманды.

Зазначым, што «Бірмінгем» заваёўваў Кубак лігі ў далёкім 1963 г.

Сваю наступную гульню «сінія» правядуць 29 студзеня.

Гэта будзе матч 1/16 фіналу Кубка Англіі з «Ковентры».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?