Прэзідэнт Сербіі Барыс Тадзіч заявіў у сераду, што Белград спадзяецца ў бліжэйшым часе распачаць перамовы адносна далучэньня Сербіі да ЕС.

Тыдзень таму Еўрапейскі парламент у Страсбуры ратыфікаваў ключавую Дамову аб стабілізацыі і асацыяцыі з Белградам, якая лічыцца першым крокам у кірунку да поўнага далучэння краіны да Еўрапейскага саюза.

Умовай далучэньня Сербіі да супольнасці з’яўляецца яе супрацоўніцтва з Міжнародным трыбуналам па пытаннях былой Югаславіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?