«Дэтройт», за які выступае абаронца зборнай Беларусі Руслан Салей, выйграў у «Нью-Джэрсі» з лікам 3:1 (1:1 0:0, 2:0), а беларус пасадзейнічаў другой шайбе каманды. Здарылася гэта на 47-й хвіліне.

А вось «Нэшвіл», за які выступае Сяргей Касціцын, прайграў «Ванкуверу» — 1:2 (0:0, 0:0, 1:2). Прычым клуб з Тэнесі першым закінуў шайбу ў матчы, але ўтрымаць перамогу не здолеў. На галявы пас Касціцына-малодшага адгукнуўся Уэбэр.

Беларусы ў НХЛ:

У сезоне 2010/2011 у неафіцыйным беларускім заліку лідзіруе Міхаіл Грабоўскі (Таронта), які мае ў 48 гульнях 37 бамбардзірскіх балаў (20 шайбаў і 17 галявых перадачаў),

у Андрэя Касціцына (Манрэаль) у 49 гульнях — 28 балаў (13+15), Сяргея Касціцына (Нэшвіл) — 46 матчаў у сезоне і 26 балаў (12+14), у Руслана Салея (Дэтройт) — 48 матчаў, 7 балаў (0+7).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?