У фінале Бхупаці і Паес згуляюць з Бобам і Майкам Браянамі (ЗША) — доўгагадовымі нумарамі адзін у мужчынскім парным тэнісе.

У пятніцу, 28 студзеня, у фінале жаночага парнагу турніру Вікторыя Азаранка (Беларусь) і Марыя Кірыленка (Расія) згуляюць з Гізэлай Дулько (Аргенціна) і Флавіяй Пенета (Італія).

Сёння ж вызначыліся фіналісткі адзіночнага турніру ў жанчын.

Крыўдзіцелька па 1/8 фіналу Вікторыі Азаранкі кітаянка На Лі (№ 9) выйграла ў першай ракеткі свету Каралін Вазняцкай (Данія) — 3:6, 7:5, 6:3, а Кім Клійстэрс (№ 3, Бельгія) перамагла расіянку Веру Званарову (№ 2) — 6:3, 6:3.

У фінале Australian Open у суботу згуляюць На Лі і Кім Клійтэрс.

У пятніцу ў паўфіналах мыжчынскага адзіночнага разраду згуляюць: Давід Ферэр (Іспанія) — Эндзі Мюрэй (Брытанія) і Новак Джокавіч (Сербія) — Роджэр Федэрэр (Швейцарыя).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?