Дэпутата Асіповіцкага райсавета Аляксея Цюлькова, які на апошніх выбарах быў даверанай асобай Віталя Рымашэўскага, абвінавачваюць у амаральнасці, таму што ён… збіраў подпісы за кандыдата ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Рымашэўскага, а таксама за спробу ўдзелу ў акцыі пратэсту на Плошчы.

26 студзеня, адбылася пазачарговая сесія Асіповіцкага раённага Савета дэпутатаў. Пасля кароткага даклада старшыні Асіповіцкага райсавета Аляксандра Пузіка, пытанне цалкам перайшло да абмеркавання паводзінаў дэпутата Аляксея Цюлькова.

«У мяне запыталіся, чаму я як давераная асоба Віталя Рымашэўскага агітаваў за апазіцыйнага кандыдата, калі амаль 80 адсоткаў выбаршчыкаў у раёне «падтрымалі» Лукашэнку. Значыць, ты не прадстаўляеш у Савеце большасць выбаршчыкаў,« — распавёў Цюлькоў.

Таксама Аляксею Цюлькову паведамілі, што ён падстаўляе дэпутацкі корпус раёна, паколькі «імкнуўся» ўзяць удзел у акцыі пратэсту ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?