Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў лічыць, што з таго, што адбылося ў Тунісе, кіраўнікі ўсіх краін павінны зрабіць вывады аб неабходнасці сумеснага з грамадствам развіцця.

«Тое, што адбылося ў Тунісе, на мой погляд, гэта даволі істотны ўрок для любых уладаў. Улады павінны не спачываць на лаўрах, сядзець у зручных крэслах, а развівацца разам з грамадствам», — сказаў Мядзведзеў, адказваючы на пытанні падчас Міжнароднага эканамічнага форуму ў Давосе.

У Тунісе пасля месяца хваляванняў і дэманстрацый адбылася гвалтоўная змена ўлады, а Зін аль-Абідын Бэн Алі, які кіраваў краінай ад 1987 года, збег у Саудаўскую Аравію.

«І не мае значэння, аб якой краіне ідзе гаворка — краіне ў Еўропе, у Афрыцы, у Лацінскай Амерыцы», — дадаў Мядзведзеў.

Гэтыя ягоныя словы цытуюць расійскія інфармацыйныя агенцтвы.

Варта адзначыць, што ў Еўропе толькі Лукашэнка кіруе краінай больш за 15 гадоў. У свой час Кандаліза Райс назвала яго «апошнім дыктатарам Еўропы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?