Абвінавачанні па справе аб «беспарадках» прад’яўлены Дзмітрыю Буланаву, Аляксандру Квяткевічу і Васілю Парфянкову. Усяго праваабаронцам вядомы прозвішчы 36 асобаў, якія знаходзяцца ў статусе абвінавачаных па дадзенай справе (па звестках міністра ўнутраных спраў А. Куляшова, абвінавачанымі з’яўляюцца 37 чалавек).

Буланаў Дзмітрый адбыў 10 сутак адміністратыўнага арышту, 12 студзеня быў затрыманы ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, утрымліваецца пад вартай у СІЗА на вул. Валадарскага.

Квяткевіч Аляксандр адбыў 12-сутачны арышт за ўдзел у акцыі 19 снежня, з 4 студзеня затрыманы як падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках (пад вартай у СІЗА КДБ)

Парфянкоў Васіль актывіст штаба Някляева, затрыманы 4 студзеня ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, утрымліваецца пад вартай у СІЗА на вул. Валадарскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?