Следам за Тунісам Егіпет патрабуе сыходу дыктатара.
Пад час пратэстаў у Егіпце дэманстранты праяўляюць сябе надзвычай адважна. На гэтым відэазапісе бачна, як удзельнік акцыі пратэсту самастойна спыняе вадамёт, які накіроўваўся да групы дэманстрантаў.
Нагадаем таксама, што акцыі пратэсту ў Егіпце пачалі нарастаць пасля рэвалюцыі ў Тунісе. У сутыкненнях з паліцыяй ужо загінула 4 чалавекі. Дэманстранты пратэстуюць супраць палітыкі Хосні Мубурака, які кіруе краінай ад 1981 года і хоча перадаць уладу сыну Гамалю.
0
0
0
0
0
0