Фёдар Мірзаянаў узяты пад варту як падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках

Фёдар Мірзаянаў — чарговы падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Фёдара на 26 студзеня выклікалі ў КДБ у якасці сведкі па гэтай справе, аднак сёння, 25 студзеня, зранку да яго дадому прыехалі невядомыя асобы, якія гвалтоўна даставілі яго на допыт у следчае ўпраўленне па вуліцы Сапёраў у Мінску.

Увечары стала вядома, што Фёдар бліжэйшыя 3 сутак правядзе ў ІЧУ на вул. Акрэсціна ў якасці падазраванага ў здзяйсненні злачынства згодна з арт. 293 КК РБ.

Фёдар Мірзаянаў пасля падзеяў 19 снежня ў Мінску адбываў адміністратыўны арышт тэрмінам у 15 сутак у Жодзіна. Малады чалавек з’яўляецца студэнтам 3-га курса Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, партыйнай прыналежнасці, сяброўства ў дэмакратычных моладзевых арганізацыях, па папярэдняй інфармацыі, не мае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?